Найперш на зборы стараемся прызываць тых, хто раней не служыў — клецкі ваенкам
Жыхары Клецкага раёна, якія паехалі на зборы / kleck.by
У Беларусі на вайсковыя зборы прызываюць мужчын. Мінабароны пра іх паведаміла 8 лютага, але яшчэ напярэдадні яны ўжо прыбывалі ў вайсковыя часці. Як піша клецкая раённая газета "Да новых перамог", найперш на зборы прызываюць тых, хто раней не служыў у войску. Пра гэта заявіў клецкі ваенкам Юрый Пігулеўскі.
"Я лічу, што кожны з нас абавязаны хоць аднойчы ў жыцці адчуць сябе салдатам, і ўжо тым больш, калі ён да 27 гадоў у сілу абставінаў не служыў, — кажа ён. — Дарэчы, тыя, хто не служыў раней, прымуць вайсковую прысягу".
За 25 дзён на зборах яны атрымаюць "неабходныя вайсковыя навыкі" і засвояць "ваенна-ўліковую спецыяльнасць".
Высвятляецца, што на зборы прызываюць тых, хто не служыў у войску, і ў іншых рэгіёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.