Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Нобелеўскую прэмію па хіміі сёлета прысудзілі Дэвіду Бэйкеру "за камп’ютарны дызайн бялкоў", а таксама Дэмісу Хасабісу і Джону Джамперу "за прадказанне структуры бялкоў".
У нобелеўскім камітэце адзначылі, што навукоўцы "прадказалі структуру практычна ўсіх 200 мільёнаў бялкоў, якія даследчыкі да цяперашняга часу выявілі пры картаграфаванні арганізмаў Зямлі".
На гэтым тыдні Нобелеўскі камітэт абвяшчае сёлетніх лаўрэатаў прэміі. Ужо названыя лаўрэаты прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі, а таксама ў галіне фізікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.