Названыя тры найбольш верагодныя сцэнары гібелі чалавецтва
Група даследчыкаў з ЗША агучыла тры найбольш верагодныя сцэнары гібелі чалавецтва. Першы — гэта вывяржэнне супервулкана. Наступствам гэтай катастрофы стане метр попелу, які накрые ўсе кантыненты планеты. Будуць разбураныя будынкі, нельга будзе выкарыстоўваць вадаправод, загіне ўраджай на палях.
Другі сцэнар — актыўнасць Сонца. У выніку каранальнага выкіду масы зоркі Зямлю атакуе магутная плынь высокаэнергетычных часціц. Адбудуцца маштабныя адключэнні электраэнергіі, цэлыя кантыненты апынуцца ў цемры.
Трэці сцэнар — сутыкненне нашай планеты з астэроідам. Калі ён будзе мець дыяметр каля аднаго кіламетра, уздымуцца воблакі пылу, якія пазбавяць Зямлю сонечнага святла. Цемра захаваецца на працягу некалькіх месяцаў.
Амерыканскія навукоўцы адзначаюць, што гэтых катастрофаў можна пазбегнуць, калі прыняць неабходныя меры, інфармуе РІА "Новости".