Не час мяняць работу: пра сітуацыю на рынку працы пытаемся ў спецыялістаў

Пройдзе крызіс — тады можна і нейкія іншыя варыянты разгледзець / unsplash.com
Пройдзе крызіс — тады можна і нейкія іншыя варыянты разгледзець / unsplash.com

Распачатая Расіяй вайна ва Украіне адбілася на Беларусі. Даражэюць некаторыя прадукты харчавання, адчувальна вырас курс долара. А што з беларускім рынкам працы? Можа, і там з'явіліся праблемы?

— Наконт дзяржарганізацый сказаць цяжка. Але ў прыватным сектары такія праблемы пачаліся ўсюды ў рознай ступені, — расказвае Еўрарадыё дырэктар аднаго з беларускіх кадравых агенцтваў. — Усе арганізацыі ў Беларусі, якія працуюць з экспартам, цяпер адчуваюць цяжкасці з атрыманнем выручкі. Адпаведна, узнікаюць праблемы з заробкам для супрацоўнікаў. Сям-там пачаліся "аптымізацыі", папросту кажучы скарачэнні. Яны пакуль што нязначныя, не больш за дзесяць адсоткаў.

Цяпер цяжка праходзяць плацяжы, праблемы з лагістыкай. А значыць, і персанал будзе "аптымізавацца". Вырасла колькасць тых, хто шукае працу. Бо калі ёсць скарачэнні, то людзі ідуць на рынак працы.

Па структуры запатрабаванасці нічога не змянілася. Як і раней, патрэбныя работнікі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, спецыялісты па продажах паслуг і тавараў, лагісты і кіраўнікі.

Не время менять работу: о ситуации на рынке труда спрашиваем специалистов
Айцішнікі пакуль на плаве, хоць і з'яўляюцца праблемы з атрыманнем заработнай платы ад заходніх заказчыкаў / unsplash.com

Дырэктар падкрэслівае, што ў першую чаргу скарачэнні могуць пагражаць спецыялістам, якія не ўдзельнічаюць наўпрост у зараблянні грошай для кампаніі. Напрыклад, маркетолагам, бухгалтарам, хэдхантарам, юрыстам, эканамістам і іншым. Маўляў, нават калі ў аддзеле продажаў усе добра працуюць, то на фоне крызісу ўсё роўна камусьці давядзецца сысці.
 

Бюджэтнікаў да долара пакуль што не прывязалі

Тым часам курс долара ў Беларусі пераваліў за тры рублі. Працадаўцы неяк скарэктавалі заробкі?

— Магу сказаць дакладна, што больш як палова прыватных кампаній, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, прывязваюць заробак да курса долара, — адказвае дырэктар агенцтва. — Растуць і заробкі, але не проста прапарцыйна росту курса. У дзяржаўных арганізацыях пакуль што гэта не ўдаецца зрабіць, там прывязка адкладзеная. Я думаю, яна будзе пазней.

Ці закране "аптымізацыя кадраў" бюджэтны сектар?

— Людзі могуць сысці самі, калі будзе маленькі заробак. Курс вырас, а працадаўцы заробак не падвышаюць, — кажа кіраўнік. — Калі вы атрымлівалі, умоўна, тысячу рублёў два месяцы таму і атрымліваеце іх цяпер, то вы самі сыдзяце. Каб бюджэтнікаў пачалі вось проста выганяць на вуліцу — такога няма. Ёсць жа нейкая сацыяльная арыентаванасць, дый заканадаўства не дазваляе. Працадаўцы могуць нарвацца на выплату адразу некалькіх акладаў, і такіх выпадкаў хапае, усе гэтага асцерагаюцца. Узяць, напрыклад, медыкаў. Там скарачэнняў не будзе, там і так не стае людзей. Хіба што яны самі будуць сыходзіць.

Не время менять работу: о ситуации на рынке труда спрашиваем специалистов
Ці хопіць цярпення ў беларускіх медыкаў? / @minzdravbelarus

Не час мяняць добрую працу

Дырэктар кадравага агенцтва "Квадрат" Святлана Карасцялёва лічыць, што беларускі рынак працы замёр. Але пры гэтым намячаецца тэндэнцыя на адток кандыдатаў і працадаўцаў.

Не время менять работу: о ситуации на рынке труда спрашиваем специалистов

— Шмат хто спрабуе з'ехаць з краіны. Калі кампанія з'язджае, то яна, як правіла, забірае сваіх супрацоўнікаў, — расказвае Еўрарадыё Святлана. — Кандыдаты, якія атрымалі запрашэнні, чакаюць, калі іх возьмуць на працу. Іншая катэгорыя кандыдатаў, якія падумвалі змяніць працу, цяпер імкнуцца трымацца за свае працоўныя месцы — у выпадку, калі гэта стабільная кампанія.

Сапраўды, для тых, у каго ёсць добрая праца, цяпер не час яе мяняць. Так, працадаўцы не здымаюць вакансіі. Але гэтую працу па вакансіях яны ставяць на паўзу да лепшых часоў.

Галоўнае, каб крызіс не быў доўгі

Святлана Карасцялёва адзначае, што вельмі моцна пацярпелі работнікі сферы турызму і грузаперавозак. Яна не выключае, што неўзабаве будуць вызваляцца і месцы спецыялістаў па знешнеэканамічнай дзейнасці.

— Я думаю, што будуць яшчэ больш запатрабаваныя вакансіі, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі, і ўсе прафесіі, якімі можна займацца ў рэжыме анлайн. Што да скарачэння тых, хто не ўдзельнічае ў прамым зараблянні грошай для кампаніі, то гэта тэндэнцыя, звязаная з абсалютна любым крызісам.

Не время менять работу: о ситуации на рынке труда спрашиваем специалистов
Работнікам сферы турызму падрыхтавацца / unsplash.com

— Галоўнае, каб цяперашні крызіс не быў занадта доўгі, — падкрэслівае Святлана Карасцялёва. — Калі людзі не запатрабаваныя ў сваёй сферы год-два, то яны сыходзяць у іншыя прафесіі. Атрымліваюць іншую спецыялізацыю і ўжо не вяртаюцца назад. Калі сітуацыя стабілізуецца, то іх ужо цяжка знайсці. Пакуль падрыхтуюць новых, пакуль яны напрацуюць досвед, то ў гэты час будзе нястача спецыялістаў.

Калі сітуацыя з ваеннымі дзеяннямі працягнецца больш за месяц, то, хутчэй за ўсё, попыт на кандыдатаў будзе падаць, а попыт на працу будзе расці. А пасля станоўчага вырашэння крызісу будзе вельмі рэзкі попыт на спецыялістаў любых прафесій, — рэзюмуе Святлана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі