Не дэльта лайт, а дэльта плюс: памылка галоўнага санітарнага доктара Беларусі?

Галоўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка / Еўрарадыё
Галоўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка / Еўрарадыё

Нядаўна ў СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што ў Беларусі зарэгістраваны новы штам каранавіруса. "У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штама, як дэльта лайт", — заявіў у інтэрв'ю дзяржТБ галоўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка.

Еўрарадыё паспрабавала знайсці інфармацыю пра гэты штам, але ні ў замежных, ні ў айчынных крыніцах абазначэння "дэльта лайт" мы не знайшлі. Не знаёмы з такой назвай і вядучы навуковы супрацоўнік МДУ імя Ламаносава Максім Скулачоў.

Не “дельта лайт”, а “дельта плюс”: ошибка главного санитарного врача Беларуси?

— Пакуль гэта выглядае як "самасційная" беларуская гісторыя, — расказвае Еўрарадыё навуковец. — Трошкі дзіўна, што пра гэта нічога не ведае сусветная навука. Калі гэта нешта новае, то гэта трэба публікаваць, гэта вельмі важнае адкрыццё для ўсёй вірусалогіі каранавіруса. Калі ў яго з'явіліся новыя ўласцівасці накшталт прынцыпова большай заразнасці, то пра гэта павінен ведаць увесь свет.

Паколькі навуковай інфармацыі няма, я бачу толькі паведамленні ў СМІ са слоў Аляксандра Тарасенкі, то мне складана гэта каментаваць. Можа, яны так называюць "А. Y. 4.2"? Гэта варыянт дэльты, пра які мае сэнс размаўляць, але выглядае на тое, што ён не вельмі страшны. Альбо гэта нешта новае.

Не “дельта лайт”, а “дельта плюс”: ошибка главного санитарного врача Беларуси?

— Гэта і ёсць "A. Y. 4.2". Няма такога паняцця "дэльта лайт". Гэта беларусы чамусьці вырашылі яго так абазваць. Ёсць "дэльта плюс", — удакладняе беларускі навуковец, кандыдат медыцынскіх навук Мікіта Салавей. — Гэта проста дадатковая мутацыя ў параўнанні з арыгінальным вірусам "дэльта".

Гэта звычайны руцінны працэс, што адбываецца з вірусамі, якія цыркулююць, калі яны мяняюцца ў той ці іншы бок. Ён можа быць больш кантагіёзны на адсоткаў 10-15, ужо ёсць першыя звесткі пра гэта. Але ў цэлым гэта нічога звышардынарнага.

Чаму галоўны санітарны доктар Беларусі так назваў гэты штам?

— Гэта ў яго трэба пытацца, чаго вы ў мяне пытаецеся, — здзіўляецца пытанню навуковец.

Паводле вераснёўскай інфармацыі unicef.org, штам "дэльта плюс" мае новую мутацыю ў шыпавым бялку, якая выкарыстоўваецца вірусам для трапляння ў клеткі чалавека. Паколькі гэты варыянт штама цесна звязаны з "дэльтай", да яго замест іншай грэцкай літары алфавіта дадалі "+". На цяперашні момант такі варыянт штама трапляецца ў адносна невялікай колькасці выпадкаў.

У цяперашні момант Сусветная арганізацыя аховы здароўя працягвае сачыць за іншымі падварыянтамі дэльты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі