Каля 1,8 тысяч украінцаў зноў вымушаныя пакінуць свае дамы

Украіна ўмацавала мяжу з Расіяй

Украіна ўмацавала мяжу з Расіяй / Reuters

Амаль 1,8 тыс. чалавек эвакуяваліся з Харкаўскай вобласці пасля расійскіх атак на паўночным усходзе Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік вобласці Алег Сінягубаў.

Расія напала на прымежныя раёны ў пятніцу, і цяпер там працягваюцца цяжкія баі. У суботу РФ заявіла, што захапіла пяць вёсак недалёка ад горада Ваўчанск. Гэты населены пункт знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад расійскай мяжы, там застаюцца яшчэ сотні мірных жыхароў.

Адзін з іх, Сяргей, расказаў ВВС, што расійскі снарад знішчыў яго хату і ўвесь транспарт, які ў яго быў. Жонка атрымала раненні, яе шпіталізавалі. Але Сяргей адмаўляецца з'язджаць з Ваўчанска, таму што яму няма на каго пакінуць чатырох сваіх коз, а ён не можа заставіць іх пад бамбёжкамі.

У сваім вечаровым звароце ў суботу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што баявыя дзеянні працягваюцца ў сямі прымежных селах. Кіеў задоўга да гэтага казаў, што чакае летняга наступу Расіі і не выключаў яе намераў захапіць Харкаў, другі па велічыні ўкраінскі горад.

Масква плануе стварыць 10-кіламятровую буферную зону поруч з Белгарадскай вобласцю пасля серыі ўкраінскіх нападаў, лічаць у Інстытуце вывучэння вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі