Недзяржаўныя журналісты Беларусі запісалі відэазварот
Прадстаўнікі недзяржаўных СМІ Беларусі запісалі відэазварот, у якім распавялі пра ўмовы, у якіх вымушаныя працаваць з сярэдзіны 2020 года. Журналісты распавялі, як іх затрымліваюць, збіваюць, саджаюць на "суткі", выстаўляюць абвінавачанні па крымінальных справах і пазбаўляюць акрэдытацый.
Журналістаў і СМІ аштрафавалі агулам на амаль 60 тысяч рублёў, 97 разоў журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт, дзевяць журналістаў цяпер знаходзяцца за кратамі па крымінальных справах. Літаральна ўчора стала вядома, што па крымінальнай справе затрыманы дзясяты — Андрэй Аляксандраў.
Журналісты патрабуюць неадкладна вызваліць прадстаўніуоў медыя і палітзняволеных, спыніць іх пераслед, а таксама прыцягнуць да законнай адказнасці тых, хто вінаваты ў парушэнні правоў журналістаў і грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.