Некалькі мінскіх школ зноў "замініравалі"
Некалькі мінскіх школ атрымалі паведамленні аб закладзенай выбуховай прыладзе / фота з архіва прэс-службы ГУУС
Выбухатэхнікі зноў правяраюць мінскія школы. З раніцы ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі некалькіх навучальных устаноў, прасілі аб дапамозе. На адрасы школ прыйшлі паведамленні аб закладзенай выбухоўцы.
"На месцы выбываюць супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Па кожным факце паведамлення супрацоўнікі міліцыі правядуць праверку", — заявілі ў міліцыі. Там нагадалі, што раней такія паведамленні паступалі ўжо неаднаразова і яшчэ ні разу не пацвердзіліся.
У прыватнасці, у пятніцу міліцыя і спецыяльныя службы ўжо выязджалі ў школы, а таксама ў Нацыянальную бібліятэку — правяралі будынкі на прадмет выбухоўкі. Людзей эвакуявалі ў тым ліку і з шэрагу ВНУ — БДУ і БДАТУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.