Некаторыя беларускія банкі прыпыняюць выдачу крэдытаў

Некаторыя беларускія банкі прыпыняюць выдачу крэдытаў

БТА Банк з 19 сакавіка прыпыніў крэдытаванне фізічных асоб, паведамляе сайт банка. Калі плануецца аднавіць выдачу крэдытаў, не паведамляецца. 

Раней выдачу крэдытаў праз "арганізацыйныя і тэхнічныя прычыны" адмяніў Пріорбанк — з 21 па 23 сакавіка. Звестак пра тое, ці адновіцца выдача крэдытаў 24 сакавіка, на сайце банка пакуль што няма. 

Тым часам БПС-Сбербанк часова спыніў выдачу картак растэрміноўкі КартаFUN, піша TUT.by. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі