Некаторыя віды цыгарэтаў у Беларусі падаражэюць з 1 красавіка

Некаторыя віды цыгарэтаў у Беларусі падаражэюць з 1 красавіка

У гэтую нядзелю, 1 красавіка, у Беларусі вырастуць кошты на некаторыя віды цыгарэтаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.

З прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 5 капеек вырастуць кошты на цыгарэты Rothmans Demi Click Amber і Kent Double Mix. Кошты на цыгарэты Kent Blue, Kent Navy Blue, Kent Silver, Kent White павялічацца да 2,95 рубля.

Цыгарэты Camel Filters і Camel Blue, якія вырабляе кампанія "Тытунь-інвест", падаражэюць адразу на 27 капеек.

А цыгарэты Aroma Rich Bardesey Blend, якія прывозіць у нашу краіну "Беларусьгандаль", стануць каштаваць 3,7 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі