Нехта спрабуе настроіць літоўцаў супраць беларусаў — чарговая правакацыя
Помнік Міндоўгу
Нехта спрабуе настроіць літоўцаў супраць беларусаў. Чарговая правакацыя адбылася ў Вільні — нейкі чалавек напісаў чырвонай фарбай “Вільня наша” на помніку каралю Міндоўгу.
Сёння ў Літве – вялікае нацыянальная свята, Дзень дзяржавы. Штогод яно адзначаецца ў гонар каранацыі Міндоўга, якая адбылася 6 ліпеня 1253-га ў Навагрудку. Таму дата для такога вандалізму абраная не выпадкова.
Цяпер у справе разбіраецца паліцыя. А пра тое, што вандалізм — недарэчная правакацыя, пішуць і самі літоўцы ў каментарах пад навіной на мясцовым рэсурсе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.