Нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавалі 15,6 тыс чалавек у 2022 годзе
Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
За 31 снежня незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 47 чалавек. 19 з іх пераплылі Свіслач, паведамляе памежная служба Польшчы.
У снежні такіх спробаў было 1,5 тысячы, а ў 2022 годзе — 15,6 тысячы. У 2021 годзе 40 тысяч замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.