Нелегальных гандляроў у Мінску будуць лавіць з дапамогай відэакамер
Нелегальных гандляроў у Мінску збіраюцца лавіць з дапамогай вулічных відэакамер. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, пішуць "Мінск-Навіны".
Найперш гаворка ідзе пра гандаль у падземных пешаходных пераходах і побач з імі. Чыноўнікі хочуць усталяваць у падземных пераходах і побач з імі відэакамеры за кошт суб'ектаў гаспадарання.
"Відэазапіс стане пацверджаннем супрацьпраўных дзеянняў. Праз органы ўнутраных спраў будуць усталёўваць асобы парушальнікаў, а санэпідслужбы і падатковыя органы — прыцягваць да адказнасці такіх гандляроў. Працэс гэты, зразумела, будзе не хуткі, але дазволіць наладзіць планамерную працу", — паведаміў Дараховіч. Ён удакладніў, што падобным чынам ужо вядзецца праца з так званымі нерэгулярнымі перавозкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.