Немцы мяркуюць, што быць таксай вельмі нязручна — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Польская контрвыведка заявіла пра рэйды супраць расійскай шпіёнскай сеткі. Ператрусы па справе аб меркаваным расійскім шпіянажы прайшлі ў Варшаве.

Што яшчэ адбываецца ў свеце — у рэгулярным аглядзе Еўрарадыё.

 

Голад у Газе

Гуманітарная катастрофа ў сектары Газа ператвараецца ў штучна створаны голад, піша BBC. Самы высокапастаўлены чыноўнік ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк заявіў, што Ізраіль нясе значную частку адказнасці за гэтыя пакуты грамадзянскага насельніцтва і штучна затрымлівае пастаўкі дапамогі.

Міністр эканомікі Ізраіля Нір Баркат назваў гэтыя словы "поўным глупствам і цалкам безадказным выказваннем". Ізраіль сцвярджае, што прымае ўсю гуманітарку, якую завозяць ЗША і іншыя краіны свету. А праблема нібыта ў ААН, якая не ў стане забяспечыць лагістыку (а частку дапамогі забірае ХАМАС).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі