У Паўночнай Карэі адцэнзуравалі штаны брытанскага вядучага-садавода — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Каб быць прагрэсіўным чалавекам, мала думаць, што Аляксандр Лукашэнка не самы лепшы менеджар. Трэба яшчэ ведаць, чаму сэканд лепш за мас-маркет, напрыклад.

Стараемся трымаць вас у курсе важных навін і прагрэсіўных меркаванняў, не дзякуйце. (Каб вы не з'ехалі з глузду, пра дзіўныя навіны таксама расказваем).

 

Генацыд?

Эксперт ААН па правах чалавека Франчэска Альбанезэ лічыць, што Ізраіль здзейсніў акты генацыду ў сектары Газа. Ізраіль не прыняў высноў яе дакладу.

"Ёсць разумныя падставы меркаваць, што парог, які паказвае на здзяйсненне генацыду супраць палестынцаў як групы ў сектары Газа, быў дасягнуты", — лічыць Альбанезэ.

Называць штосьці генацыдам можна ў тым ліку тады, калі ў кагосьці ёсць намер знішчыць групу людзей "поўнасцю або часткова" — або стварыць умовы для гэтага. Менавіта гэта Альбанезэ бачыць у дзеяннях Ізраіля ў Газе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі