Чаму ў мінскіх сэканд-хэндах растуць цэны?

Беларусы выбіраюць сэканд-хэнд

Беларусы выбіраюць сэканд-хэнд / @rubanau_collage

"Адзенне ў "сэкандах" стала прыкметна даражэйшае, а людзей падчас прывозаў — значна больш. Прадаўцы кажуць, што цэны растуць праз курс долара", — паведамляюць Еўрарадыё мінчукі, якія купляюць рэчы ў сталічных крамах "сэканд-хэнд".

Папулярнасць такіх крам зразумелая: дзе яшчэ можна апрануцца, не пакідаючы там апошнія рублі? Асабліва калі ў цябе вялікая сям'я, а дзеці растуць хутчэй, чым ты паспяваеш зарабіць грошы.

Еўрарадыё распытала беларусаў пра цэны, асартымент і якасць прадукцыі ў беларускіх і еўрапейскіх крамах.
 

Папулярнасць "сэкандаў" у Беларусі застаецца высокай, нягледзячы на рост цэн

Работнікі крамаў тлумачаць гэты рост прывязкай да курсу долара, які ў Беларусі за гэты год вырас з 2,7 рубля да практычна 3,3. Так, у нясеткавай мінскай краме цэны на ўвесь асартымент цягам года падняліся прыблізна на 10 рублёў. Да прыкладу, восеньскія курткі абыдуцца ў 56, 68 ці нават 140 рублёў. Джынсы на падлетка каштуюць у раёне 30, а футболкі з доўгімі рукавамі — 16-18 рублёў. 

Почему в минских секонд-хендах растут цены?
Адзенне з сэканд-хэнда / Еўрарадыё

Мінчук Мікіта пацвярджае словы Ірыны. У хлопца таксама практычна ўвесь гардэроб складаецца з ужываных рэчаў.

"МодаМакс" раз на тыдзень робіць прывоз новых рэчаў, і танней за ўсё нешта купляць менавіта за дзень да. Самы вялікі асартымент звычайна ў дні прывозу, а потым ён паступова скарачаецца. Так, выбару застаецца няшмат, але майкі і кашулі будуць каштаваць рубель, кофты і швэдры — пяць, нармальныя джынсы можна "ўрваць" за дзясятку, — адзначае мужчына.

Паводле яго назіранняў, папулярнасць "сэкандаў" застаецца ў беларусаў вельмі высокай. І ў дні прывозу, і ў наступныя.

Думаю, гэта звязанае з тым, што там рэальна можна знайсці ўсё на любы густ. Увесь мой "лук" — адтуль. Хіба што з абуткам бываюць праблемы, — рэзюмуе суразмоўца.

У некаторыя дні прывозу праходзяць сапраўдныя штурмы сталічных гандлёвых пунктаў. А ў Гомелі нават дзяжурыла міліцыя.

 

Каб знайсці ў Беларусі "люкс", трэба пастарацца

Наш суразмоўца Аляксей жыве ў Літве, але любоў да рэчаў з сэканд-хэндаў у яго з'явілася яшчэ падчас навучання ў мінскім універсітэце. Асноўная прычына — іх таннасць і магчымасць купіць нешта нестандартнае.

Тады я толькі-толькі пераехаў у Мінск і трапіў у зусім новае для сябе асяроддзе. Мне, маладому хлопцу, хацелася неяк вылучыцца сярод аднагодкаў, праявіць сябе. І першае, што я прыдумаў, — гэта стварыць запамінальны вобраз. Многія мае аднакурснікі і аднагрупнікі, каб прадэманстраваць сваю індывідуальнасць, вылучаліся яркім і стылёвым адзеннем, нярэдка набытым у "сэкандзе". Я ўзяў з іх прыклад. Да пераезду ў Мінск я лічыў, што крамы патрыманых рэчаў — гэта нешта маргінальнае, куды ходзяць толькі бабулі і дзядулі па таннае і нестылёвае адзенне, — прызнаецца хлопец.

На яго думку, у "сэкандзе" можна знайсці ўсё любых формаў, колераў, эпох. Часам ён нават не быў упэўнены, ці надзене гэтую рэч больш за раз, проста таму, што яны былі таннымі і даступнымі.

Я заходзіў у "сэканды" практычна кожны тыдзень, некалькі было проста каля ўніверсітэта, таму па дарозе на пары часцяком туды зазіраў. Стараўся выбіраць рэчы, якія мне падабаліся, асабліва не звяртаючы ўвагі на брэнды.

Почему в минских секонд-хендах растут цены?
Асартымент у Літве не адрозніваецца / pixabay.com

Галоўнай асаблівасцю рынку сэканд-хэнд у Літве Аляксей называе наяўнасць анлайн-крам. Рэчы можна выбраць і замовіць анлайн з магчымасцю дастаўкі на дом па такой жа цане, як у звычайных сэканд-хэндах.

Напрыклад, нядаўна я сабе там купіў новыя арыгінальныя чаравікі ад фірмы Dr Martens у тры разы танней, чым яны каштуюць у афіцыйнай краме. У Беларусі ж такіх анлайн-крам не было. Так, ёсць барахолка на "Куфры" ці "Анлайнеры", але гэта ўсё крыху не тое.

Акрамя таго, праз частыя падарожжы па Еўропе ў маладога чалавека ёсць досвед наведвання "сэкандаў" у розных краінах. Так, у Еўропе больш развітыя не сеткі сэканд-хэнд, а вінтажныя крамы, дзе цэны нават вышэйшыя, чым у мас-маркетах.

Людзі туды ходзяць не каб сэканоміць, а дзеля сапраўды ўнікальных рэчаў. А што да асартыменту "сэкандаў", то я б не сказаў, што якасць рэчаў у якім-небудзь Парыжы моцна адрозніваецца ад крамы ў Мінску. І там, і там можна як жахнуцца, так і "злавіць жамчужыну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі