Кармы для жывёл у Беларусі і Польшчы: дзе танней і наколькі адчувальная розніца?
Дзе танней купляць корм для жывёл?
Трымаць хатняга гадаванца — задавальненне нятаннае. Трэба клапаціцца пра яго здароўе, настрой і, вядома, харчаванне.
Еўрарадыё высветліла, дзе танней мець хатніх жывёл — у Польшчы ці ў Беларусі.
Корм для сабак
Для чысціні эксперыменту будзем параўноўваць аднолькавыя тавары з буйнога польскай і беларускай заакрамы. Пачнем з корму для сабак.
11-кілаграмовая ўпакоўка сухога корму катэгорыі суперпрэміум для дарослых сабак са смакам качкі Happy Dog Sensible France у Польшчы каштуе 207 злотых (169,7 беларускага рубля; тут і далей — па курсе Нацбанка на 25.11.2024). У Беларусі ж вам давядзецца заплаціць на 72 рублі больш — 242 рублі. Пагадзіцеся, розніца істотная.
Адна бляшанка кансерваў брэнда Royal Canin для шчанюкоў і цяжарных сабак вагой 195 грамаў у Польшчы абыйдзецца 9 злотых (7,4 рубля), у Беларусі яна каштуе танней — 4,99 рубля.
Не забудзем і пра рыбак. Напрыклад, паўнавартасны раслінны корм для ўсіх відаў рыб у гранулах (500 грамаў) ад кампаніі Tetra каштуе ў Польшчы 56,25 злотага (46,1 рубля). У Беларусі крыху даражэй, але некрытычна — 48,63 рубля.
Што ў выніку?
Сухі корм — як для катоў, так і для сабак — у Польшчы купляць нашмат больш выгадна. Кансервы і пакецікі з вільготным кормам — наадварот, у Беларусі.
У цэлым жа розніца па той ці іншай пазіцыі можа схіляцца як у адзін, так і ў іншы бок.
Але нагадаем, што сярэдні заробак у Польшчы да выліку падаткаў складае 8140 злотых (6754,8 рубля), а ў Беларусі — 2363,4 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.