"Чорная пятніца" блізка: што і па якой цане прадаецца ў Польшчы і Беларусі

Параўналі цэны ў крамах Польшчы і Беларусі

Параўналі цэны ў крамах Польшчы і Беларусі / @rubanau_collage

"Чорная пятніца" ўсё бліжэй, і вядомыя мас-маркеты ўжо пачалі свае міжсезонныя распродажы.

Еўрарадыё паглядзела, якія зніжкі прапануюць вядомыя брэнды ў Польшчы і Беларусі. Расказваем, дзе шопіцца танней. 

 

ZARA

Мабыць, самы вядомы брэнд групы Inditex, які прыйшоў на беларускі рынак у 2017 годзе, ужо абвясціў распродаж як у Беларусі, так і ў Польшчы. І, як і ў нашым папярэднім аглядзе, практычна ўсе тавары ў польскіх крамах каштуюць танней, чым іх аналагі ў Беларусі.

Вось глядзіце: жаночыя джынсы з сярэдняй пасадкай у польскай "Зары" вы маглі б купіць за 89,90 злотых (77,7 беларускага рубля; тут і далей — па курсе Нацбанка на 11.11.2024), а ў беларускай — за 99,99 рубля. Розніца — больш за 10 рублёў.

"Черная пятница" близко: что и по какой цене продаётся в Польше и Беларуси
Цэны на джынсы ў беларускай і польскай ZARA / Euroradio
"Черная пятница" близко: что и по какой цене продаётся в Польше и Беларуси
Цэны на сукенку ў беларускай і польскай Pull&Bear / Euroradio
"Черная пятница" близко: что и по какой цене продаётся в Польше и Беларуси
Цана на кашулю / Euroradio
"Черная пятница" близко: что и по какой цене продаётся в Польше и Беларуси
Цэны на сукенку ў BIG STAR / Euroradio
"Черная пятница" близко: что и по какой цене продаётся в Польше и Беларуси
Цэны ў Massimo Dutti / Euroradio

Жаночую кароткую куртку ў Польшчы вы зможаце купіць за 399 злотых (327 рублёў), у Беларусі ж давядзецца аддаць 479 рублёў. Розніца — 152 рублі.

У мужчынскім аддзеле ўсё тое самае: белыя джынсы ў Польшчы — 199 злотых (163 рублі), у Беларусі такая ж мадэль — 219 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі