Гель, шампунь і зубная паста: што танней у Польшчы, а што — у Беларусі

Параўналі цэны на бытавую хімію ў Польшчы і Беларусі

Параўналі цэны на бытавую хімію ў Польшчы і Беларусі / @rubanau_collage

Мы вырашылі параўнаць цэны на папулярныя тавары бытавой хіміі ў крамах Польшчы і Беларусі, каб зразумець, наколькі яны адрозніваюцца і дзе больш выгадна купляць звыклыя сродкі для дома. 

 

Хімія для прання

Для аб'ектыўнага параўнання мы ўзялі дзве папулярныя гандлёвыя сеткі Беларусі і Польшчы.

Пачнем з геля для прання. У абодвух крамах гэта Ariel для каляровай бялізны. Вонкава ўпакоўкі амаль ідэнтычныя, адрозненне толькі ў мове на этыкетках. Акрамя таго, сродак у Польшчы і Беларусі прадаецца ў розных аб'ёмах.

Гель, шампунь и зубная паста: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Гель для прання Ariel / Euroradio
Гель, шампунь и зубная паста: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Сродак для мыцця посуду Fairy / Euroradio
Гель, шампунь и зубная паста: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Гель для ванны і туалета / Euroradio
Гель, шампунь и зубная паста: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Шампунь Head&Shoulders / Euroradio
Гель, шампунь и зубная паста: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Дэзадарант Rexona / Euroradio

З Old Spice тое ж самае: у Беларусі вы заплаціце 15,16 рубля, а ў Польшчы — крыху больш: 20 злотых (16,5 рубля). 

 

Што ў выніку?

У Польшчы больш выгадна купляць пральныя парашкі, капсулы для пасудамыйкі або сродкі для мыцця посуду.

У Беларусі крыху танней вам абыдуцца дэзадаранты і шампуні.

Але ўлічваючы тое, што сярэдні заробак у Польшчы да выліку падаткаў складае 8140 злотых (6754,8 рубля), а ў Беларусі — 2313,9 рубля, то можна ўявіць, колькі застанецца грошай у паляка пасля паходу за бытавой хіміяй, а колькі — у беларуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі