Замежнікі едуць у Беларусь па прадукты? Параўналі кошты ў нас і ў іх

Параўналі кошты ў нас і ў суседзяў / Еўрарадыё
Параўналі кошты ў нас і ў суседзяў / Еўрарадыё

У сярэдзіне красавіка Беларусь у аднабаковым парадку ўвяла бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі. З 1 ліпеня без візы прыязджаць да нас могуць і грамадзяне Польшчы. Памежны камітэт паведамляе, што на цяперашні момант ім скарысталіся больш за 211 тысяч чалавек.

Радасці з гэтай нагоды не хаваюць ні чыноўнікі, ні дзяржСМІ. Маўляў, у Еўропе голад і крызіс (а яшчэ яе чакае халодная зіма, дзяржпрапаганда на ўсю моц пераконвае ў гэтым беларусаў), а ў Беларусі паліва, цыгарэты і прадукты таннейшыя і ўсяго ўдосталь. Калі два першыя пункты сумневаў не выклікаюць — паліва і цыгарэты ў Беларусі сапраўды таннейшыя, чым у суседзяў, — то настолькі нізкія цэны на прадукты ў беларускіх крамах, каб ехаць па іх з іншай краіны, гэта, вядома ж, прапагандысцкае трызненне.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
Рыс і кукуруза ў іншых краінах таннейшыя, чым у нас / Еўрарадыё

Вось, напрыклад, "Гродзенская праўда" піша, што літоўцы едуць у Беларусь па шакалад, кукурузу, соду, алей, грэчку, соль, кукурузныя палачкі. У расійскіх СМІ кажуць, што попытам у заходніх суседзяў карыстаецца беларуская мука, малочка, крупы (не толькі грэчка), ільняное адзенне і іншыя вырабы з гэтага матэрыялу.

Еўрарадыё вырашыла паглядзець, дзе ж таннейшыя шакалад, кукуруза, грэчка і алей: у Беларусі ці ў краінах ЕС. Мы прайшліся па крамах сярэдняй цэнавай катэгорыі ў Мінску, Вільні, Рызе і Варшаве і паглядзелі, што колькі каштуе. У агляд дадалі і іншыя папулярныя прадукты.

 

Правілы параўнання

Мы ўзялі самыя танныя ў сваёй таварнай групе і максімальна падобныя прадукты — прыкладна роўнай вагі, аб'ёму або тлустасці. Асартымент у розных краінах адрозніваецца, таму знайсці аднолькавыя прадукты вельмі складана. А вось аналагічныя — цалкам магчыма.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
Дэфіцыту прадуктаў у суседзяў няма / Еўрарадыё

Зробім агаворку, што на поўную аб'ектыўнасць гэтае параўнанне не прэтэндуе, паколькі цэны ўзятыя з канкрэтных гандлёвых сетак і спіс прадуктаў невялікі. Аднак агульную карціну яно паказвае.

Цэны ў параўнанні дадзены ў пераводзе на беларускія рублі.

 

Што там з дэфіцытам?

Ні ў адной з крамаў, дзе мы пабывалі — ні ў Беларусі, ні на Захадзе, — няма нястачы ні ў прадуктах, якія мы параўноўвалі, ні ў якіх-небудзь іншых. Насуперак запэўненням беларускіх прапагандыстаў, паліцы супермаркетаў у Варшаве і іншых сталіцах ЕС застаўленыя і мукой, і соллю, і алеем, і ўсім астатнім.

 

Параўноўваем

У Літве, адкуль у Беларусь па бязвізе ездзяць часцей за ўсё, і сода, і цукар каштуюць танней, чым у нас. У Польшчы і Латвіі яны крыху даражэйшыя, але не настолькі, каб закупы кампенсавалі хоць бы расходы на паездку.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
У Польшчы і Латвіі соль і сода даражэйшыя, чым у нас / Еўрарадыё

Самая танная кансерваваная кукуруза, якую мы знайшлі на паліцы ў літоўскай краме, каштуе столькі сама, колькі і ў нас. У польскай і латвійскай крамах — танней. Для скептыкаў: мы параўналі цэны і на зусім аднолькавую кукурузу аднаго і таго ж вытворцы. Бляшанка 340 грамаў фірмы Bonduelle даражэй за ўсё каштуе ў Беларусі. А ў Польшчы яна каштуе амаль у два разы менш!

Дарэчы, зялёны гарошак гэтага вытворцы — таксама самы дарагі менавіта ў Беларусі.

Таннейшай у Беларусі аказалася грэчка — больш чым на рубель. Гэта можа тлумачыцца тым, што ў краінах ЕС грэчка не такая папулярная, як у нас. Затое рыс, калі параўноўваць аднолькавыя па вазе пачкі, у Беларусі дарагі.

Таксама значна даражэй у Літве і Латвіі каштуе алей. І гэта, бадай, адзіны прадукт з нашага спіса, які можна везці, каб сэканоміць. У Беларусі таксама таннейшая соль — 0,56 рубля. Самая дарагая ў Польшчы — 1,49 рубля. Але гэта розніца ўсяго 36 еўрацэнтаў, калі перавесці.

Стаграмовая беларуская шакаладка каштуе ў два разы даражэй, чым у Літве і Латвіі. А ў Польшчы ёсць шакалад амаль у тры разы таннейшы.

Паглядзелі мы цэны і на некаторыя іншыя прадукты. Што ў Беларусі таннейшае, дык гэта малочка — малако, тварог. Смятана таксама каштуе нашмат менш, чым у Літве і Латвіі. Але гэта прадукты, якія хутка псуюцца. Іх з сабой асабліва не павязеш, асабліва па летняй спякоце. Дый шмат якія з іх забароненыя для ўвозу ў ЕС.

Глянулі цэны і на свініну. Яна ў нас аказалася значна даражэйшая, чым у іншых краінах. Затое ў Беларусі курынае філе таннейшае, чым у Літве і Латвіі.

 

Выснова: шоп-туры па прадукты з ЕС у Беларусь не маюць сэнсу

Сім-тым можна закупіцца, калі вы едзеце да сваякоў або па бензін і цыгарэты. Што да адзення, то і асартымент у Еўропе шырэйшы, і кошты прыемнейшыя, і брэндаў больш. Купля мас-маркету ў нас можа прыцягнуць хіба што расіян, бо з іх рынку некаторыя брэнды сышлі.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
Са зніжкай можна купіць кашулю з лёну за 7,99 еўра / Еўрарадыё

Магчыма, суседзяў з Еўрасаюза яшчэ можа зацікавіць беларускі лён. Але за апошнія пару гадоў у калекцыях вядомых брэндаў адзення сустракаецца даволі шмат ільняных рэчаў добрай якасці і модных фасонаў. А калі трапіць на сезонны распродаж, то ў ЕС можна купіць, скажам, кашулю за 8 еўра, або 20,14 рубля. У Беларусі ж ільняная кашуля каштуе 153 рублі. І гэта са зніжкай. Ёсць, вядома, і таннейшыя. Напрыклад, топ можна купіць за 29,99. Але такія рэчы ўжо не беларускі эксклюзіў.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
Цэны на рэчы з лёну ў Беларусі

Жыхар Літвы, які нядаўна пабываў у Мінску, падзяліўся з Еўрарадыё меркаваннем, што сапраўды варта везці з Беларусі, але зноў жа пры ўмове, што шопінг — не асноўная мэта паездкі.

— Кошты ў вас прыкладна такія самыя, як і ў нас. А на імпартныя тавары значна вышэйшыя. Мы ездзілі на выходныя да сваякоў жонкі па бязвізе ў Мінск. Перад ад'ездам заязджалі ў супермаркет па згушчонку — такой смачнай нідзе няма, глазураваныя сыркі — у Беларусі лепшыя і выбар большы.

Иностранцы едут в Беларусь за продуктами? Сравнили цены у нас и у них
Кукурузных палачак стае і ў краінах ЕС, цэны нізкія / Еўрарадыё

Яшчэ мы бралі цвёрды сыр і каўбасу. Яны не таннейшыя, нават, напэўна, даражэйшыя, чым у нас. Але тое, што мы бяром, смачнае.

Яшчэ мне падабаецца ваш Зефір, — пералічвае Вітаўтас. — У нас у крамах калі і ёсць, то ён не такі. Раней мы яшчэ беларускія цукеркі куплялі і шакаладкі, але яны за апошнія гады вельмі сапсаваліся. Таму цяпер абыходзімся без іх.

Таксама суразмоўца адзначыў, што знаёмыя просяць яго звычайна прывезці з Беларусі дзіцячае харчаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі