Пакуль Трамп “верыць” Пуціну, Польшча і Літва мініруюць мяжу з Беларуссю — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У той час, як Расія праводзіць масавыя атакі дронамі ўкраінскіх гарадоў, у Вашынгтоне працягваюць бачыць у расійскага кіраўніцтва жаданне спыніць вайну, а паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным працягваецца нейкая незразумелая “хімія”: з малітвамі за здароўе, падарункамі ды іншымі мілаваннямі ды перамовамі ў гасціннай Саудаўскай Аравіі.  Перамовы ж ЗША з Мінскам як нечакана пачаліся, так чакана, выглядае на тое, скончыліся. У той жа час Лукашэнка прызначыў сваю “інаўгурацыю”. Абраўшы для гэтага 25 сакавіка, калі беларусы адзначаюць Дзень Волі.

Ці выпадкова Лукашэнка прызначыў сваю “інаўгурацыю” на Дзень Волі і ці атрымаецца ў яго перафарматаваць гэты дзень у свядомасці беларусаў на сваю карысць? Што адбываецца паміж Трампам і Пуціным і адкуль у новага кіраўніцтва ЗША столькі піетэту да крамлёўскага рэжыму? Як абстрэлы гарадоў Украіны ўплываюць на вынік перамоў у Саудаўскай Аравіі і ці застаюцца ў Лукашэнкі шансы прыняць перамовы ў Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.