Польшча дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі

Колькасць дэпартаваных істотна павялічылася

Колькасць дэпартаваных істотна павялічылася / Reuters

Польшча дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі (у артыкуле называюцца дзве лічбы — 220 і 240 чалавек), якія пагражалі "бяспецы і грамадскаму парадку". Яны парушылі законы краіны, былі асуджаныя за самыя разнастайныя правапарушэнні (за бойкі, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, перавозку мігрантаў і г. д.).

За два месяцы з Польшчы дэпартавалі больш за 1300 замежнікаў (летась за той жа перыяд выслалі 700 чалавек). Сярод іх найбольш грамадзян Грузіі (260), Беларусі і Малдовы (150). Дэпартавалі больш за 80 украінцаў. Пра гэта піша rp.pl са спасылкай на даныя Галоўнага ўпраўлення Памежнай службы.

Выданне падкрэслівае, што летась за той жа перыяд з Польшчы дэпартавалі 100 беларусаў. Колькасць дэпартаваных павялічылася пасля праверкі выдачы гуманітарных віз. "Мы зараз пазбаўляемся ад тых, хто не мусіў іх атрымаць", — заявіў афіцэр-памежнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.