Інфляцыя ў Беларусі бліжэйшыя месяцы складзе 5,5% — ЕАБР

Інфляцыя / Инфляция / Еўрарадыё

Інфляцыя

У Беларусі растуць цэны на ўсе асноўныя кампаненты спажывецкага кошыка. Пра гэта гавораць у штотыднёвым макрааглядзе аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

У ЕАБР канстатуюць, што ў лютым цэны на прадукты харчавання выраслі на 6,7% ў гадавым вымярэнні пасля 6,5% ў студзені, нехарчовыя тавары падаражэлі на 3,4% пасля 3,3%, паслугі — на 6,5% пасля 5,2%. Рост цэн на паслугі ў ЕАБР тлумачаць павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Інфляцыя ў Беларусі ў лютым склала 5,6% у гадавым вымярэнні пасля 5,2% у студзені, базавая інфляцыя — 5,8% пасля 5,7%. Аналітыкі ЕАБР мяркуюць, што бліжэйшыя месяцы інфляцыя ў нашй краіне будзе на ўзроўні 5,5% у гадавым вымярэнні.

Пра рост базавай інфляцыі па выніках лютага да 5,8% на мінулым тыдні паведаміў Нацбанк. Рост цэн на 5,6% зафіксаваў Белстат. Дарэчы, ён жа паведамляў, што сёлета за два месяцы цэны ў Беларусі выраслі на 2%: харчовыя тавары падаражэлі на 1,6%, нехарчовыя — на 1%, паслугі — на 4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.