Сёлета па цане закупак у насельніцтва ў Беларусі лісічкі абагнаў часнок

За часнок сталі плаціць больш

За часнок сталі плаціць больш / sb.by

Сёлета па цане закупак у насельніцтва ў Беларусі лісічкі абагнаў часнок. Пра гэта паведамляе Белкаапсаюз, нарыхтоўчыя арганізацыі якога буйнымі партыямі скупляюць сезонную прадукцыю.

За часнок плацяць ад 4 да 7 рублёў за кілаграм, за лісічкі — ад 3 да 7 рублёў. Летась у верасні за лісічкі давалі такую ж цану, а кошт на часнок быў меншы — ад 3 рублёў да 5 рублёў 50 капеек. Сёлета падаражэлі і брусніцы — было 2 рублі 50 капеек — 3 рублі за кілаграм, а стала — 3-3,5 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі