Непагадзь у Оршы: паваленыя дрэвы, зламаныя гандлёвыя палаткі

Вецер зламаў гандлёвыя палаткі на цэнтральнай плошчы горада / @orshaeu
Вецер зламаў гандлёвыя палаткі на цэнтральнай плошчы горада / @orshaeu

Моцны вецер у Оршы пашкодзіў палаткі, якія стаялі на цэнтральнай плошчы горада. Тут планавалі зладзіць кірмаш, паведамляе рэсурс @orshaeu.  Вецер таксама валіў дрэвы.

У МНС Беларусі папярэджвалі, што ў панядзелак 19 верасня ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы і вецер парывамі да 15-20 м/с. У асобных раёнах на ўсходзе парывы могуць дасягаць 21-24 м/с. Такая непагадзь, нагадвалі ратавальнікі, можа прывесці да зніжэнне бачнасці, цяжкасцяў у руху транспарту, падтаплення асобных дамоў і аўтадарог, парушэння электразабеспячэння і падзення дрэў.

Заўтра і паслязаўтра таксама будуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра складзе ад +4°С уначы да +15 °С днём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі