На БелАЭС выявілі крытычныя недахопы ў сістэме кандыцыянавання
На будаўніцтве Беларускай АЭС выявілі крытычныя недахопы і сістэме вентыляцыі ікандыцыянавання. Ліст гендырэктара БелАЭС М.Філімонава на адрас віцэ-прэзідэнта па бяспецы прадстаўніцтва акцыянернага таварыства ІК "АБЭ", кіруючай арганізацыі АТ "Атамбудэкспарт".
У дакуменце паведамляецца, што 6 красавіка КДБ затрымаў начальніка ўпраўлення вентыляцыі і сістэм пажаратушэння АТ ІК "Атамбудэкспарт" Дзмітрыя Зіноўева. На яго пачалі крымінальную справу за камерцыйны подкуп.
Затрыманне, нібыта адбылося, калі Зіноўеў атрымліваў грошы ад прадстаўніка ТАА "НВА Вентэхсервіс" і ТАА "Леванта Груп".
Выявілася, што праца Зіноўева на Беларускай АЭС прывяла да наступных недахопаў:
— вентагрэгаты на даху будынка паравой камеры і будынка ядзернага абслугоўвання аддадзеныя ў мантаж без уваходнага кантролю;
— вогнестрымвальныя клапаны на адным з будынкаў пастаўленыя без уваходнага кантролю;
— службовая асоба не кантралявала мантаж вентыляцыйнага абсталявання на будаўніцтве АЭС;
— пры мантажы сістэмы кандыцыянавання ў будынку фізабароны і на АПП АЭС выяўленыя парушэнні, якія могуць прывесці да збояў працы сістэмы ў цэлым на АЭС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.