Незадаволены кліент пагражаў пісталетам дырэктару будаўнічай фірмы
Заказчык прыставіў да галавы дырэктара будаўнічыя фірмы пісталет / t.me/pressmvd
Мужчына пагражаў пісталетам дырэктару будаўнічай арганізацыі ў Мінскім раёне, паведамляе МУС.
Здарэнне адбылося ў чацвер, 21 кастрычніка, у вёсцы Закаблукі. 40-гадовы кіраўнік будаўнічай фірмы прыехаў сюды, каб атрымаць грошы за працу сваёй брыгады ў доме, які будуецца. Заказчык адмовіўся плаціць, бо яму не спадабалася якасць выкананых работ. Больш за тое, ён прыставіў да галавы дырэктара пісталет і перашчоўкнуў затвор.
Мужчына пайшоў і адразу ж выклікаў міліцыю. 46-гадовага гаспадара дома затрымаў АМАП.
Распачатая крымінальная справа за пагрозу забойствам. У мужчыны канфіскавалі два ствалы, якія накіравалі на экспертызу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.