Незвычайная выстава: беларускі дызайнер малюе пярэстыя дываны на сур'ёзныя тэмы
У Варшаве ў галерэі Нацыянальнаго цэнтра культуры Kordegarda праходзіць выстава беларускага мастака Максіма Осіпава пад назвай “Я ўсё магу патлумачыць”. Аўтар працуе з сучаснай інтерпрэтацыяй жанру маляванага дывана. У яго творах сумяшчаюцца беларускія народныя матывы з вобразами сусветнай мастацкай культуры.
На выставе экспануецца 9 палотнаў, створаных з 2020 па 2022 год. Кожнае суправаджаецца тэкставым тлумачэннем аўтара. У творах закрануты тэмы свабоды, трансфармацыі нацыянальнага характару, канфлікту у грамацтве, сучаснай ролі гераізму, праблем гістарычнай памяці, прымання нацыянальнай спадчыны і стаўлення да зла.
Выстава доўжыцца да 27 лютага. Адрас: Krakowskie Przedmieście 15/17, Варшава.
Галерэя працуе штодзень акрамя панядзелка ад 11:00 да 19:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.