Nizkiz ды Glory выйшлі ў фінал адбору на “Соседний мир” (Фота, Відэа)

У другім паўфінале адбору беларускіх музыкаў на ўкраінскі фестываль “Соседний мир” перамаглі адразу два гурты. Магілёўцы Nizkiz, якія летась ужо выступалі на фэсце ў межах “Беларускай ночы” ды мінчане Glory набралі аднолькавую колькасць галасоў ад наведвальнікаў і журы.


Трэцім удзельнікам ― паслядоўнікамі класікаў брытанскага року The Paradise Avenue — для выхаду ў фінал не хапіла літаральна некалькіх балаў. Але арганізатары не адмаўляюць, што ў музыкаў будзе шанец патрапіць на буйны оўпэнэйр у Керчы. Праўда, якім чынам, пакуль не адкрываюць.


Наступныя паўфіналы таксама пройдуць у “Графіці”. Бліжэйшы — ужо 7 траўня. Фінал конкурсу запланаваны на канец траўня. Падрабязнасці шукайце ў сацыяльных сетках мерапрыемства ці на сайце арганізатараў.


Раней у апошні тур адбору на буйны ўкраінскі оўпэн-эйр выйшлі скаральнікі дзявочых сэрцаў гурт “НаОдинДень!.


Сёлета “Соседний мир” пройдзе ў крымскім горадзе Керч 26-28 ліпеня. Летась нашы гурты добра запомніліся гледачам дзякуючы “Беларускай ночы”, якая стала сапраўды гучным закрыццём фестывалю.

Glory

Nizkiz

The Paradise Avenue


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі