Нобелеўскую прэмію міру атрымала антыядзерная японская арганізацыя
Nihon Hidankyo распавядае свету аб небяспецы ядзернай зброі
Нобелеўскую прэмію міру атрымала антыядзерная японская арганізацыя Nihon Hidankyo. За "намаганні па стварэнні свету, вольнага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю таго, што ядзерная зброя ніколі больш не павінна выкарыстоўвацца", паведамляе ў пятніцу Нобелеўскі камітэт.
Nihon Hidankyo займаецца тым, што на прыкладзе гісторый ахвяр атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі ў 1945-м многія гады распавядае свету аб небяспецы ядзернай зброі.
Такім чынам, прагнозы букмекераў абсалютна не збыліся. Сярод галоўных прэтэндэнтаў імі называліся Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.