Новага кіраўніка "Беллеспаперпрама" ўжо выклікаюць да Лукашэнкі
Юрыя Назарава ў аўторак прадставілі калектыву канцэрна.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў адзначыў, што Назараву давядзецца вельмі хутка пачынаць працу, "каб да канца года, ужо пагрузіўшыся ў праблему, быць на дакладзе ў кіраўніка дзяржавы са стратэгічнай лініяй далейшага развіцця галіны".
Кабякоў таксама нагадаў пра задачу, якую паставіў Аляксандр Лукашэнка: прадпрыемствы дрэваапрацоўкі нашай краіны павінны правесці інвентарызацыю і аптымізацыю плошчаў, якія яны займаюць. Лішнія плошчы прадпрыемствы мусяць аддаць мясцовым уладам.
Як інфармуе БЕЛТА, на мадэрнізацыю базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Беларусі накіравана агулам каля 2,5 млрд долараў крэдытаў з улікам гарантый ураду. "Гэта вельмі вялікія грошы, і ад таго, як вы будзеце разлічвацца па крэдытах, будзе шмат у чым залежыць і дабрабыт нашых грамадзян, і ўстойлівасць банкаўскай сістэмы", — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.
Нагадаем, 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведаў "Барысаўдрэў" і застаўся незадаволены тым, як там праводзіцца мадэрнізацыя прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасады старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуру і старшыню канцэрна "Беллеспаперпрам" Аляксандра Пераслаўцава.
Якабсон: Праз 2 тыдні пасля візіту Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" няма парадку
Распачатая крымінальная справа па рэканструкцыі на "Барысаўдрэве"
Фота — БЕЛТА