Новак Джокавіч перамог у фінале US Open
Серб Новак Джокавіч перамог у фінале US Open. Ён выйграў у швейцарца Роджара Федэрэра ў чатырох сэтах — 6:4, 5:7, 6:4, 6:4. Гульня працягвалася амаль тры з паловай гадзіны. Сёлета Джокавіч, першая ракетка свету, выйграў ужо тры турніры Вялікага Шлему, а за ўсю кар'еру — 10 (у Федэрэра іх 17).
Дзякуючы перамозе на адкрытым чэмпіянаце ЗША сербскі тэнісіст зарабіў 3 млн 300 тысяч долараў.
Фота: ria.ru