Новасібірскія дэпутаты прынялі закон аб цішыні для катоў і сабак

Новасібірскія дэпутаты прынялі закон аб цішыні для катоў і сабак

Дэпутаты Заканадаўчага сходу Новасібірскай вобласці Расіі 28 верасня ўхвалілі ў першым чытанні змены ў рэгіянальны закон аб цішыні. Гэты закон датычыць катоў і сабак. На думку парламентароў, за гукі, якія хатнія жывёлы выдаюць удачы, мусяць адказваць іх гаспадары, піша "СБ. Беларусь сегодня".

За адпаведныя змены прагаласавалі 54 дэпутаты, супраць — тры. Калі закон зацвердзяць у другім чытанні, то суцішваць катоў і сабак трэба будзе ў працоўныя дні з 22.00 да 7.00, а ў выходныя і святочныя — з 22.00 да 9.00. Таксама гадзіна цішыні для хатніх гадаванцаў дзейнічае з 13.00 да 14.00. 

Парушэнне рэжыму цішыні пагражае гаспадарам хатніх жывёлаў штрафам ад 3 тысяч расійскіх рублёў для фізічных асоб да 10 тысяч расійскіх рублёў для юрыдычных асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі