Новая крымінальная справа супраць дырэктара прадпрыемства ў Слуцку

Як паведамляе БЕЛТА, яны дзейнічалі супольна, перавысілі свае паўнамоцтвы ды заключылі з расійскай кампаніяй кантракты, дамовы, якія прадугледжваюць адтэрміноўку плацяжу. У выніку несвоечасовай аплаты атрыманай прадукцыі ў камбіната з'явілася запазычанасць у памеры 17,5 млрд рублёў (больш за 1 млн 700 тысяч долараў).

Следчыя правялі ператрусы па месцы працы, рэгістрацыі і пражывання падазраваных. Быў накладзены арышт на маёмасць дырэктароў на суму больш за 850 млн рублёў (больш за 80 тысяч долараў). І гэта без нерухомасці, якую яны маюць у Мінску — яе ацэнка працягваецца.

Нагадаем, у красавіку пасля візіта Аляксандра Лукашэнкі былі затрыманыя дырэктар Слуцкага мясакамбіната і яго намеснік па камерцыйных пытаннях. На іх маёмасць на 2 млрд рублёў наклалі арышт. Пазней распачалі крымінальную справу па артыкуле "халатнасць" у адносінах былога дырэктара Слуцкага льнозавода.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі