Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі: тры дамы, вінны склеп і шторы за $280 000 — BELPOL

BELPOL распавёў пра новую раскошную рэзідэнцыю / Скриншот видео
Арганізацыя BELPOL апублікавала расследаванне пра яшчэ адну рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі — "Краснасельскае", якая размешчана ў 40 кіламетрах ад Мінска. Там тры дамы і верталётная пляцоўка.
На тэрыторыі рэзідэнцыі знаходзяцца тры будынкі, кожны з якіх можна параўнаць з элітным гатэлем.
Дом №1 — галоўны. Яго плошча складае 730 квадратных метраў. На першым паверсе размешчаны зімовы сад, сталовая, бібліятэка, хатні кінатэатр і пакой адпачынку.
Другі паверх адведзены пад асабістыя пакоі Лукашэнкі: спальня — 56,5 м², асабісты кабінет — 78 м².
У цокальным паверсе — турэцкая лазня, саўна, джакузі, трэнажорная зала і басейн на 84,6 м².
BELPOL падкрэслівае, што ў дома ёсць спецсувязь, што сведчыць пра яго выкарыстанне ў якасці прэзідэнцкай рэзідэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.