Новы амбасадар Польшчы выступае за эканамічнае супрацоўніцтва

Ягоныя папярэднія дыпламатычныя прызначэнні — намеснік амбасадара ва Украіне, першы сакратар амбасады ў Расіі.

Як паведамляе польская газета Rzeczpospolita, Шарэпка лічыць важным эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю, у прыватнасці, у сферах транспарта і энергетыкі. Ён таксама выступаў за адкрыццё Польскага інстытута гісторыі, павелічэнне колькасці стыпендый беларускім навукоўцам. Што тычыцца Саюза палякаў, то, на думку Шарэпкі, у Беларусі "можа дзейнічаць столькі польскіх арганізацый, колькі захочуць дзейнічаць".

Прыбыццё новага амбасадара ў Мінск чакаецца на наступным тыдні, перадае "Белсат".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі