Новы антырэкорд: 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі ў Беларусі

Новы антырэкорд: 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі ў Беларусі

Новы антырэкорд зафіксаваны ў Беларусі. 10 снежня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла ў Telegram пра 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі. Напярэдадні было 1851, у аўторак — 1649 новых выпадкаў. Пасля таго, як 8 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў ў стаўбцоўскай бальніцы, што "пайшло зніжэнне", пачаўся рост.

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння складае 154 392.

Як і напярэдадні, памерлі 8 чалавек. Агульная колькасць ахвяр дасягнула 1238.

За суткі ачунялі і выпісаны 2135 чалавек, агулам іх больш за 132 тысячы.

Праведзена 3 млн 517 тысяч 16 тэстаў на каранавірус (+29,5 тысячы, у папярэднія суткі было 25,7 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі