Новы электрамабіль ад Toyota зможа ехаць да 1000 км без падзарадкі

Аўтамабіль Toyota EV на міжнародным аўтасалоне ў Бангкоку, сакавік 2022 года / Reuters
Аўтамабіль Toyota EV на міжнародным аўтасалоне ў Бангкоку, сакавік 2022 года / Reuters

Toyota Motor плануе выпусціць на рынак новыя высокапрадукцыйныя акумулятары. З такім акумулятарам электрамабіль без падзарадкі зможа праехаць да 1000 км, піша Reuters. Для параўнання, Tesla Мадэль Y, самы прадаваны электрамабіль у свеце, можа праехаць каля 530 км.

Вытворчасць электрамабіляў з такімі акумулятарамі Toyota Motor плануе запусціць з 2026 года, заявіў прэзідэнт новага падраздзялення Toyota, якое зоймецца выпускам батарэй, Такера Ката. Паводле яго слоў, да 2030 кампанія плануе вырабляць каля 1,7 мільёна аўтамабіляў на такіх акумулятарах. Гэта каля паловы з 3,5 мільёнаў электрамабіляў, якія Toyota плануе штогод прадаваць да таго часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі