Новы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Мінска адменены

Самалёт авіякампаніі Iraqi Airways / Ілюстрацыйнае фота aviationvoice.com​
Самалёт авіякампаніі Iraqi Airways / Ілюстрацыйнае фота aviationvoice.com​

Спецрэйс з Беларусі ў Ірак, запланаваны на чацвер для мігрантаў, адменены паводле рашэння Iraqi Airways, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на Нацыянальны аэрапорт "Мінск".

Рэйс у Багдад з Мінска на 25 лістапада значыўся ў раскладзе Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Яго павінна была выконваць авіякампанія Iraqi Airways на самалёце Boeing 737-800. Як планавалася, спецрэйс вывезе з Беларусі ў Багдад больш за 100 мігрантаў. У сераду замежныя грамадзяне ўжо пачалі прыбываць у аэрапорт Мінска, частка з іх чакала рэйса ў транзітнай зоне.

Як паведамляла Еўрарадыё, першы вывазны рэйс з іракскімі мігрантамі адправіўся з Мінска ў Багдад 18 лістапада. На яго зарэгістраваўся 431 чалавек. У панядзелак, 22 лістапада, Беларусь пакінулі яшчэ 118 уцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі