Яшчэ адна група мігрантаў вылеціць з Мінска ў Багдад у чацвер
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Sb.by
Больш чым 100 мігрантаў плануюць вылецець спецрэйсам з Беларусі ў Ірак у чацвер, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Замежныя грамадзяне ўжо прыбываюць у аэрапорт Мінска, частка з іх чакае рэйса ў транзітнай зоне.
На чацвер, 25 лістапада, у раскладзе Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" ёсць рэйс у Багдад, самалёт вылеціць у 14.30. Рэйс выконвае авіякампанія Iraqi Airways на самалёце Boeing 737-800.
Як паведамляла Еўрарадыё, першы вывазны рэйс з іракскімі мігрантамі адправіўся з Мінска ў Багдад 18 лістапада.На яго зарэгістраваўся 431 чалавек. У панядзелак, 22 лістапада, Беларусь пакінулі яшчэ 118 бежанцаў. Як заявіла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў, якія хочуць трапіць у Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.