Новы кіраўнік Мінгарвыканкама — былы віцэ-прэм'ер Кухараў
Новым старшынёй Мінгарвыканкама прызначаны Уладзімір Кухараў. Дагэтуль ён заёмаў пасаду віцэ-прэм'ера.
Адпаведнае рашэнне прыняў 3 верасня Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Анатоль Сівак, які дагэтуль кіраваў Мінгарвыканкамам, цяпер заняў пасаду віцэ-прэм'ера.
Раней Лукашэнка правёў падобную ракіроўку ў сілавых структурах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.