Новым камандзірам мінскага АМАПа стаў герой тэлефонных зліваў

Мікалай Максімовіч

Мікалай Максімовіч / sb.by

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Дзмітрыя Балабы, які нядаўна перайшоў кіраваць спартовым таварыствам "Дынама".

Новым начальнікам АМАПа прызначаны 47-гадовы палкоўнік Мікалай Максімовіч, піша "Наша Ніва".

Максімовіч служыў у АМАПе яшчэ з 2000-х. Калі заснавалі АМАП Мінскай вобласці ў 2011 годзе — узначаліў яго. У 2017-м яго прызначылі намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама.

Падчас беларускай рэвалюцыі 2020 года Максімовіч праславіўся праз злітыя тэлефонныя размовы: ён абмяркоўваў, якія ўмовы стварыць для людзей, якія сядзяць паводле палітычных артыкулаў. За ўдзел у палітычных рэпрэсіях ён трапіў у чорны спіс Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі