Новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі стаў генерал-маёр КДБ

Новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі стаў генерал-маёр КДБ

Новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі стаў першы намеснік старшыні КДБ, генерал-маёр Ігар Сергеенка, інфармуе БЕЛТА. Яму 56 гадоў. Сергеенка — ураджэнец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў гістфак БДУ (1984), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі (2006), у органах дзяржбяспекі — з 1988-га, да пераезду ў Мінск ачольваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.

59-гадовая Наталля Качанава адпраўлена ў адстаўку, яна адпрацавала на пасадзе кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта роўна тры гады, а да таго была намеснікам прэм'ер-міністра, адказвала за сацыяльную сферу. Цяпер яна будзе сенатарам па прэзідэнцкай квоце.

Замест Валерыя Міцкевіча, абранага дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стала прафесар Вольга Чупрыс, якая дагэтуль працавала прарэктарам па навучальнай працы і адукацыйных інавацыях БДУ.

У пачатку 2017-га Сергеенка ўдзельнічаў у круглым стале ў рэдакцыі "СБ. Беларусь сегодня", прысвечаным Курапатам. Ён заявіў, што з тэмы трэба зняць "палітызаванасць". "Сёння ні ў каго не выклікае сумнення тое, што ў Курапатах ляжаць людзі, якія былі бязвінна, незаконна расстраляныя ў 1930-1940-я гады", — гаварыў генерал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі