Новым міністрам замежных спраў стаў Сяргей Алейнік

Сяргей Алейнік / прэс-служба МЗС Беларусі
Сяргей Алейнік / прэс-служба МЗС Беларусі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў. Ім стаў Сяргей Алейнік, які пры Уладзіміру Макею займаў пасаду першага намесніка міністра.

Алейніку 57 гадоў. На дыпламатычнай службе ён знаходзіцца з 1992 года. Быў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН, амбсадарам у Ватыкане і Вялікабрытаніі.

Папярэднік Алейніка Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада.

Таксама Лукашэнка прызначыў камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл. Ім стаў Андрэй Лук'яновіч, які раней быў намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА, начальнікам авіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі