Новыя санкцыі ЕС супраць мінскага рэжыму могуць быць уведзеныя неўзабаве — Ёзвяк

ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы і Мінска / twitter.com/dw_russian
ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы і Мінска / twitter.com/dw_russian

Чарговы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Крамля рыхтуецца да гадавіны пачатку вайны. А санкцыі супраць беларускага рэжыму могуць быць уведзеныя яшчэ раней. Пра гэта піша ў Твітары брусельскі карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.

"10-ы пакет санкцый ЕС у дачыненні да Расіі набудзе моц прыкладна ў першую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, 24 лютага. Санкцыі ў дачыненні да Беларусі могуць быць уведзеныя яшчэ раней. Перагляд гранічных цэн на нафту маркі Brent можа адбыцца ў сакавіку", — паведамляе ён.

Раней выказваліся меркаванні, што ў 10-м пакеце санцый ЕС супраць Расіі могуць быць персанальныя санкцыі. Па  галіновых санкцыях (напрыклад, абмежаванні ў сферах ядзернай энергетыкі і здабычы алмазаў) кансенсусу сярод усіх 27 чальцоў Еўрасаюза няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі