НТВ не знайшоў "здаровага сэнсу" ў дзеяннях Лукашэнкі
НТВ не знайшоў "здаровага сэнсу" ў дзеяннях Аляксандра Лукашэнкі. У нядзелю ў выніковай праграме расійскага тэлеканала распавялі пра "кавід-дысідэнта" ў суседняй краіне. Пра тое, як Лукашэнка абрынуўся на міністраў "за ўвядзенне масачнага рэжыму", "назваў маскі наморднікамі". Як адразу ж масачны рэжым адмянілі, а з мінскіх аўтобусаў "тэрмінова здзіралі налепкі з папярэджваннямі". А яшчэ паказалі, як Аляксандр Лукашэнка ў бальніцы, дзе лечаць ад COVID-19, "асабіста прадэманстраваў грэблівыя адносіны да індывідуальных сродкаў абароны".
Пасля гэтага ў эфіры НТВ прагучалі наступныя словы: "І ўсё ж у Еўропе пераважае здаровы сэнс: і ўлады, і самі людзі прыстасоўваюцца да новай рэальнасці".
Як бачым, у расійскіх СМІ зноў з'явіўся крытычны матэрыял пра Лукашэнку. У той жа праграме пазней згадалі і аб мігранцкім крызісе. Прычым у кантэксце таго, што ён створаны ўладамі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.