Някляеў кажа, што, найхутчэй, не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Ён стварае новы рух і не хацеў бы з ім "засвяціцца" ў "безнадзейнай кампаніі".
Уладзімір Някляеў даў вялікае інтэрв'ю Еўрарадыё. У ім, між іншым, ён выказаўся наконт сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў і сваіх адносінаў да іх. Паводле слоў Някляева, ён стварае грамадскі рух "За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі" на доўгатэрміновую перспектыву, а "не пад выбары".
Някляеў: "Асабіста я мяркую, што лепш не ісці [на сёлетнія прэзідэнцкія выбары]. Калі думаць пра карысць, якую можа прынесці гэты рух у доўгатэрміновай перспектыве".
Палітык кажа, што не бачыць сэнсу разам з новым рухам удзельнічаць "у гэтай па-сутнасці безнадзейнай кампаніі". Адзінае, што выбары можна было б скарыстаць для папулярызацыі "За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі". З іншага боку Някляеў асцерагаецца, што ўдзел у кампаніі мог бы прынесці руху больш шкоды.
Цалкам інтэрв'ю з Уладзімірам Някляевым пазней чытайце на нашым сайце.
Фота: ria.ru