Някляеў: Лепей зрабіць паўзу, чым нарабіць памылак

Еўрарадыё: Адзін з адміністатараў суполкі РПСС Вячаслаў Дзіянаў выступіў з адкрытым лістом да лідэраў беларускай апазіцыі, грамадскіх актывістаў і проста неабыякавых грамадзян з заклікам аб дапамозе і прапановай дыялогу і сумеснай працы. Адміністратар РПСС прапануе “сфармаваць раду з палітыкаў, аналітыкаў, палітолагаў, вядомых асоб”. Пакуль невядома, хто гэтыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Ці да вас такая прапанова паступала?


Някляеў: “Я не ведаю, пра якую раду ідзе гаворка, але ведаю праблему, якая ўзнікла ў гэтай акцыі. Я адгукнуўся на гэтую праблему і напісаў ім ліст, і сказаў, што трэба падумаць разам, як выправіць сітуацыю. Але я не думаю, што дзеля гэтага трэба ствараць раду, а тым больш нейкім палітыкам, экспертам у гэтую раду ўваходзіць, ствараць стваральнікаў гэтай акцыі, каб да іх пасля прыйшлі і сказалі, што вы і ёсць стваральнікі гэтых самых несанкцыянаваных дзеянняў, просім ручкі ў кайданкі — і за краткі. Уся каштоўнасць гэтай акцыі ў тым, што ў яе няма нібыта арганізатараў ці ёсць, але яны віртуальныя і нікога наўпрост нельга абвінаваціць і нельга, як бы не стараліся, прыплюснуць сюды апазіцыю”.


Еўрарадыё: Атрымліваецца, што калі нешта і будзе, то гэта не будзе афіцыйная рада? 


Някляеў: “Я гэта разумею менавіта так, як я гэта сказаў, як вы мяне зразумелі. Можа нехта інакш думае, не ведаю. Абгаворым”.


Еўрарадыё: На вашую думку, ці варта “маўклівым” акцыям надаць новае дыханне, ці варта пачаць нешта іншае?


Някляеў: Я не думаю, што гэты фармат скарыстаў усе свае магчымасці. Яго разбамбілі, разбілі палкамі, дубінамі. Гэта іншая рэч. Я думаю, што трэба ўсе ж зрабіць перапынак. Лепш зрабіць перапынак, чым нарабіць памылак. Фармат апошніх акцый быў памылковы. Некалькі прапановаў у мяне ёсць, слушныя яны або не, гэта трэба вырашыць усім разам, але тут нятрэба спяшацца. Людзі яшчэ выйдуць на вуліцу, гэта непазбежна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі