Тры зборныя адмаўляюцца ехаць на чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Беларусь
Тры зборныя адмаўляюцца ехаць на чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Беларусь (ён прызначаны на чэрвень 2021-га). Іх федэрацыі выступаюць за перанос спаборніцтваў з нашай краіны.
Спачатку стала вядома, што адмаўляюцца ехаць нямецкія спартсмены. Федэрацыя веласпорту Германіі паведаміла Еўрапейскай асацыяцыі веласіпедыстаў, што настойвае "на альтэрнатыўным рашэнні" г. зн. выступае за перанос спаборніцтваў з нашай краіны. Яна спасылаецца на палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Пасля з падобнымі заявамі выступілі веласіпедысты з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Яны таксама спасылаюцца на сітуацыю ў Беларусі і пытанні бяспекі.
У бліжэйшы чацвер Еўрапейская асацыяцыя веласіпедыстаў прыме рашэнне на пасяджэнні ў Лазане. Не выключана, што спаборніцтвы будуць перанесены з Беларусі. Раней наша краіна ўжо пазбавілася чэмпіянату свету па хакеі, пяцібор'і, а таксама каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Нядаўна з Беларусі перанеслі этап Кубка свету па біятлоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.