(Ня)выбары ў КР: што з імі не тое і пры чым тут нацыянальны інтарэс — эфір
Павел Усаў
Чым бліжэй да галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, тым грамчэй гучыць крытыка — як у бок самаго гэтага працэсу, так і Каардынацыйнай рады, і асобных прэтэндэнтаў (ці нават цэлых выбарчых спісаў), якія вырашылі пазмагацца за мандат дэлегата КР. Маўляў, і ніякія гэта не выбары, і сам гэты орган нікога насамрэч не прадстаўляе, аўтарытэта не мае і ні на што не ўплывае. Да ўсяго, ёсць пытаннечкі да асобных палітыкаў наконт іх разумення нацыянальных каштоўнасцей і інтарэсаў.
Што не тое з “выбарамі” ў Каардынацыйную раду і чаму яна не можа быць прадстаўнічым органам хаця б беларусаў замежжа? Якое дачыненне да сённяшніх палітычных працэсаў унутры беларускіх дэмсіл маюць пытанні нацыянальных інтарэсаў? Ці залежыць легітымнасць КР ад колькасці людзей, якія прагаласуюць, і пры чым тут легітымнасць Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.